Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: у грамадзянскай вайне ў Сырыі загінулі ня меней за 350 тысяч мірных жыхароў


На вайне ў Сырыі, архіўнае фота
На вайне ў Сырыі, архіўнае фота

Вайна ў Сырыі прывяла да вялікай колькасьці ўцекачоў: краіну пакінулі 6,8 млн чалавек. Амаль столькі ж вымушаныя былі пераехаць з аднаго рэгіёну краіны ў іншы.

Як сьведчаць дадзеныя, атрыманыя Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый, за час грамадзянскай вайны ў Сырыі, з сакавіка 2011 году і па сакавік 2021, было забіта каля 350 тысяч мірных жыхароў. Пра гэта паведаміла Мішэль Бачэлет, вярхоўны камісар ААН у правах чалавека, яе цытуе «Голас Амэрыкі».

Аналіз стратаў сярод грамадзянскага насельніцтва правялі на замову Ўпраўленьня вярхоўнага камісара ў правах чалавека.

Мішэль Бачэлет сказала, што колькасьць загінуўшых мірных жыхароў падлічылі на аснове дадзеных, сабраных узначаленым ёю ведамствам, няўрадавымі арганізацыямі, а таксама сырыйскімі ўладамі.

«У нашу статыстыку ўключаны толькі тыя людзі, якіх удалося ідэнтыфікаваць па поўным імені, з усталяванай датай сьмерці, і тых, хто загінуў у пэўнай правінцыі. Аднак гэта не зьяўляецца поўным сьпісам сьмерцяў, зьвязаных з канфліктам у Сырыі за гэты пэрыяд. Гэта мінімальны лік, які магчыма праверыць, безумоўна, фактычная колькасьць забойстваў значна большая», — сказала Бачэлет.

Найбольшую колькасьць забойстваў задакумэнтавалі ў Алепа, за ім ідуць вёскі вакол Дамаску, а таксама Хомс, Ідліб, Хама і Тартус.

Вярхоўны камісар дадала, што яе ўстанова пачала прымяняць устаноўленыя мэтады статыстычнай ацэнкі для ўліку колькасьці чалавек, зьніклых бязь вестак. Паводле яе слоў, гэта дасць больш поўнае ўяўленьне аб маштабах канфлікту і яго ўплыве на сырыйскае грамадзтва.

Сырыйскі канфлікт справакаваў агромністую колькасьць уцекачоў: 6,8 мільёна чалавек зьвярнуліся да іншых краінаў з просьбай аб прадастаўленьні прытулку, яшчэ 6,7 мільёнаў чалавек былі перамешчаныя ўнутры Сырыі. Агулам ужо больш за палову насельніцтва Сырыі, каля 13,5 мільёнаў чалавек, зьяўляюцца змушанымі перасяленцамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG