Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяляцкага віншуюць у сацсетках: Беларусь будзе вольнай, i гэта дзякуючы Вам і Вашай працы


Праваабаронца Алесь Бяляцкі
Праваабаронца Алесь Бяляцкі

У дзень народзінаў сябры, паплечнікі і салідарныя людзі віншуюць палітычнага зьняволенага Алеся Бяляцкага ў сацыяльных сетках.

Беларусы і грамадзяне іншых краінаў выказваюць падтрымку Бяляцкаму і спадзяюцца на як найхутчэйшае вызваленьне яго і ўсіх, хто цяпер знаходзіцца за кратамі з прычыны сваёй грамадзянскай пазыцыі.

«Так здарылася, што свой Дзень народзін Алесь адзначае за турэмнымі кратамі ў чацьвёрты раз... Так здарылася не па ягонай волі, а па ягонаму ўласнаму выбару, бо ён мог пакінуць Беларусь і спраўляць сёньняшні Дзень народзін у Варшаве, Вільні ці Кіеве... І ніхто б за гэта яго не асудзіў... Так зрабілі многія... Але Алесь, як і ягоныя духоўныя папярэднікі — Якуб Колас, Алесь Гарун, Максім Танк, выбраў Пішчалаўскі замак..» — піша сябра Бяляцкага, паэт Эдуард Акулін.



«Мая вялікая павага і шчырая падзяка праваабарончай арганізацыі Вясна за аказаную мне дапамогу ў цяжкі час. Жыве Беларусь!» — віншуе Бяляцкага Натальля Стрэльчанка.


«Трымайся Алесь, трымайся, сябрук!» — піша Сяржук Сыс.


«Дарагi Алесь! Вiншую з Днём нараджэньня! Чакаю на волi! Беларусь будзе вольнай i гэта шмат дзякуючы вам і вашай працы. Тады мы будзем разам радавацца i сьвяткаваць свабоду!» — зьвяртаецца Марцін Угла са Швэцыі.


«Веру, што наступны свой ДН, ты адсьвяткуеш дома. Здароўя табе, удачы й перамогі!» — віншуе Алег Дашкевіч.


«Чакаем на волi! Беларусь будзе вольнай i гэта шмат дзякуючы вам і вашай працы!» — піша Lesha Franc.



«Як і 10 гадоў таму Алесь сустракае свой дзень народзінаў у турме, бо супраць яго зноўку фальсыфікуюць крымінальную справу як помсту за ягоную праваабарончую дзейнасьць» — нагадвае Дзьмітры Салаў’ёў.

Алеся Бяляцкага затрымалі 14 ліпеня ў рамках крымінальнай справы паводле ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаваньне групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) і ч. 2 арт. 243 КК (ухіленьне ад выплаты падаткаў). Тады сілавікі ўзялі таксама іншых «вясноўцаў» — Валянціна Стэфановіча і Ўладзімера Лабковіча. 26 верасьня яму споўнілася 59 гадоў.

Беларускія праваабаронцы з праваабарончага цэнтру "Вясна", пазбаўленага рэгістрацыі, Уладзімер Лабковіч, Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч
Беларускія праваабаронцы з праваабарончага цэнтру "Вясна", пазбаўленага рэгістрацыі, Уладзімер Лабковіч, Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч
  • Алесь Бяляцкі — праваабаронца, літаратар, адзін з заснавальнікаў нефармальнага таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», сябра Аргкамітэту БНФ «Адраджэньне». Прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці за ўдзел у мітынгу на Дзяды 30 кастрычніка 1988 году. У 1991- 1996 быў дэпутатам Менскага гарсавету. У 1996 узначаліў праваабарончу4ю ініцыятыву «Вясна-96» (пазьней — «Вясна»).
  • Неаднаразова затрымліваўся і быў асуджаны за праваабарончую дзейнасьць. У жніўні 2011 быў арыштаваны і пазьней асуджаны за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў на 4,5 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці. Вырак, як і сам працэс, былі асуджаныя міжнароднай супольнасьцю. У чэрвені 2014 быў датэрмінова вызвалены.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG