Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадзенскага блогера Vadimati ўзялі пад варту


Вадзім Ермашук, архіўнае фота

Вадзіма Ермашука, вядомага як блогер Vadimati, узялі пад варту 24 верасьня, паведаміў Hrodna.life з спасылкай на блізкіх Ермашука. Гэта адбылося за дзень да заканчэньня 40 дзён ягонага адміністрацыйнага арышту.

Вадзіма Ермашука затрымалі 16 жніўня. Спачатку яго асудзілі за заклікі на спартовую імпрэзу, потым — за нецэнзурныя выказваньні на адрас ЖКГ і гарвыканкаму.

16 верасьня стала вядома, што на Вадзіма Ермашука завялі дзьве крымінальныя справы:

  • за абразу Лукашэнкі (артыкул 368 Крымінальнага кодэксу Беларусі),
  • за абразу дзяржаўнага сьцяга Беларусі (артыкул 370 Крымінальнага кодэксу).

Яму пагражае да 4 гадоў калёніі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG