Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус выйшаў на Красную плошчу ў Маскве з плякатам «Хопіць карміць рэжым Лукашэнкі»


Красная плошча ў Маскве. Ілюстрацыйнае фота
Красная плошча ў Маскве. Ілюстрацыйнае фота

23 верасьня мужчыну будуць судзіць за пікет у цэнтры Масквы.

На Краснай плошчы ў Маскве ўдзень 21 верасьня затрымалі грамадзяніна Беларусі Дзьмітрыя Голубева, які разгарнуў плякат з надпісам «Хопіць карміць рэжым Лукашэнкі», паведамляе «ОВД-Инфо».

Плякат быў у бела-чырвоных колерах, унізе Голубеў надрукаваў QR-код, па якім можна перайсьці на пэтыцыю супраць цяперашняй улады ў Беларусі.

Пасьля затрыманьня Голубева даставілі ў аддзел паліцыі. На яго склалі пратакол паводле артыкулу аб «удзеле ў няўзгодненай акцыі» (ч. 5 арт. 20.2 КаАП). Неўзабаве беларуса адпусьцілі з абавязаньнем зьявіцца на суд 23 верасьня.

У Голубева ёсьць жонка і 2 дзяцей, яны беларусы, але жывуць у Расеі.

Што пагражае Голубеву?

У «Комитете гражданского содействия» Свабодзе паведамілі, што на Дзьмітрыя Голубева склалі пратакол у аддзеле ўнутраных спраў Кітай-гораду па артыкуле 20.02 КаАП РФ (парушэньне парадку правядзеньня пікету альбо мітынгу). 23 верасьня ў беларуса будзе суд.

«Па законе адміністрацыйнае выправаджваньне з краіны магчымае пасьля двух адміністрацыйных правапарушэньняў, і, да таго ж, цяпер дзейнічае забарона выправаджваньня па ўказе прэзыдэнта Расеі і забарона на накладаньне непажаданасьці знаходжаньня ў Расеі. Але мы пакуль не ведаем, першая адміністрацыйная справа ў Дзьмітрыя ці не. Думаем, што першая, бо ён у Маскве нядаўна. У Расеі, на жаль, нашых падабаронных выдвараюць і за адну адміністрацыйную справу, і выправаджваюць, нягледзячы на забарону па ўказе прэзыдэнта», – патлумачылі ў «Комитете гражданского содействия».

За парушэньне парадку правядзеньня мітынгу ці пікету ў Расеі пагражае штраф ад 10 да 20 тысяч расейскіх рублёў, абавязковыя працы да сарака гадзін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG