Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане мужчына абстраляў паліцыянтаў і судовых выканаўцаў. Загінулі пяць чалавек


У казаскім горадзе Алматы мужчына адкрыў стральбу па супрацоўніках паліцыі і судовых выканаўцах, паведамляюць ТАСС і Tengrinews са спасылкай на паліцыю. Пяць чалавек загінулі.

«20 верасьня каля 17:00 у мікрараёне Акбулак у Алатаўскім раёне Алматы ў ходзе рэалізацыі выкананьня пастановы суду аб высяленьні ў адным з прыватных дамоў жыхар гэтага дома — грамадзянін Д. 1967 году нараджэньня праявіў агрэсію і адкрыў агонь з агнястрэльнай зброі па судовых выканаўцах, участковых інспэктарах паліцыі, супрацоўніках Дэпартамэнту надзвычайных сытуацый», — гаворыцца ў паведамленьні Дэпартамэнту паліцыі Алматы.

Паводле паліцыі, пяць чалавек, у тым ліку двое паліцыянтаў, памерлі ад атрыманых ранаў.

Паведамляецца, што падазраваны абясшкоджаны і затрыманы. Распачалі крымінальную справу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG