Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двух страйкоўцаў з «Гродна Азоту» затрымалі і зьмясьцілі ў ІЧУ


Андрэй Пагерыла (зьлева), Сяргей Шэлест (у цэнтры).
Андрэй Пагерыла (зьлева), Сяргей Шэлест (у цэнтры).

На выходных зь невядомых прычынаў сілавікі затрымалі работнікаў «Гродна Азоту», якія страйкуюць.

Андрэй Пагерыла і Ўладзімер Жураўкоў цяпер знаходзяцца ў ІЧУ Горадні, інфармуе тэлеграм-канал страйкаму.

Яшчэ адзін страйкамавец Сяргей Шэлест, па якога дадому прыйшлі невядомыя ў масках (пэўна, сілавікі) змог схавацца ад перасьледу і пакінуў тэрыторыю Беларусі.

Усе мужчыны працавалі ў адным з асноўных цэхаў заводу — Аміяк-3 і далучыліся да страйку з патрабаваньнямі адстаўкі Лукашэнкі і прызначэньня новых прэзыдэнцкіх выбараў.

Раней двое зь іх — Шэлест і Пагерыла — вывесілі нацыянальны сьцяг на тэлевізійнай вышцы ў Горадні, за што адседзелі адміністрацыйныя арышты.

Прычыны цяперашняга затрыманьня мужчынаў высьвятляюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG