Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінздароўя зафіксавала новы рэкорд хворых на каранавірус за суткі за час пандэміі: 1979


COVID-19, ілюстрацыйнае фота

У Беларусі зафіксаваны чарговы рэкорд па колькасьці захварэлых на каранавірус за суткі — 1979.

Рэкорд трымаўся ад 13 сьнежня 2020 году, калі афіцыйна было зафіксавана 1975 выпадкаў заражэньня COVID-19 за суткі.

А напярэдадні Міністэрства аховы здароўя ўпершыню зарэгістравала за дзень 13 сьмерцяў ад COVID-19, гэта сутачны рэкорд за ўвесь час вядзеньня афіцыйнай статыстыкі. Да таго максымальным паказьнікам была лічба 12, як і сёньня.

Ад пачатку пандэміі ў Беларусі:

  • 512 460 пацыентаў трапілі ў статыстыку хворых на COVID-19
  • 500 051 пацыент ачуняў
  • 3978 пацыентаў памерлі.

Раней беларускія ўлады неаднаразова атрымлівалі крытыку за яўнае заніжэньне сапраўдных лічбаў захварэлых на COVID-19. Паводле ацэнак экспэртаў у галіне мэдыцыны, паказьнікі маглі заніжацца ад 5 да 7 разоў.

14 верасьня Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла аб прыходзе ў краіну чарговай, чацьвёртай па ліку, хвалі каранавірусу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG