Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ сьцьвярджае, што «запрашала на апытаньне» толькі двух беларусаў празь незаконнае перасячэньне мяжы


Сядзіба СБУ

Служба бясьпекі Ўкраіны ў межах апэрацыі «Мігрант», якая праводзіцца супольна з Нацыянальнай паліцыяй у рамках барацьбы зь незаконнай міграцыяй з 1 па 31 верасьня, выявіла двух грамадзян Беларусі, якія незаконна перасеклі мяжу.

«Гэтых асобаў запрасілі да адміністратыўнага будынку СБУ для іх апытаньня. Пасьля правядзеньня адпаведных праверак грамадзян Беларусі перадалі ў Дзяржаўную міграцыйную службу», — паведаміў Свабодзе кіраўнік упраўленьня СБУ па ўзаемадзеяньні са сродкамі масавай інфармацыі і грамадзкасьцю Арцём Дзехцярэнка.

Паводле яго, беларусаў выявілі 16 верасьня пры праверцы аднаго з кіеўскіх гостэлаў, дзе пражываюць 12 грамадзян Беларусі.

«Беларускі дом ва Ўкраіне» 16 верасьня паведаміў аб затрыманьні пяцярых беларусаў. Сярод іх валянтэрка Алена Жаркевіч, якая дапамагала легалізавацца ва Ўкраіне беларусам-уцекачам, Віталь Таргонскі і былы міліцыянт Ягор Емяльянаў, які адмовіўся зьбіваць пратэстоўцаў і звольніўся пасьля жнівеньскіх падзеяў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG