Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва разгледзела больш за паўтысячы прашэньняў аб прытулку. Усім мігрантам адмовілі


Лагер уцекачоў у Літве, архіўнае фота

Цяпер у Літве 4149 мігрантаў, якія перайшлі мяжу зь Беларусі па-за пунктамі пропуску.

2604 зь іх падалі прашэньні аб прыстанішчы ў Літве. 570 прашэньняў улады ўжо разгледзелі — усім мігрантам адмовілі.

130 мігрантаў літоўскія ўлады ўжо адправілі ў краіны паходжаньня. Калі мігрант добраахвотна згаджаецца вярнуцца на радзіму, яму купляюць квіток і даюць 300 эўра на дарогу.

Да таго ж улады Літвы рыхтуюць зьмены ў закон, адпаведна якім нельга будзе падаць прашэньне аб прыстанішчы, нелегальна перайшоўшы мяжу.

13 верасьня польскія памежнікі зафіксавалі 249 спробаў незаконнага пранікненьня на тэрыторыю Польшчы, 12 мігрантаў затрымалі, астатніх разьвярнулі. Латвійскія памежнікі спынілі 19 спробаў. Літоўскія — каля дваццаці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG