Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пакуль ня здымуць бязмозглыя санкцыі». Лукашэнка назваў галоўную перадумову для дыялёгу


Архіўная ілюстрацыя

Аляксандар Лукашэнка ня будзе размаўляць з Захадам, пакуль там ня здымуць «антыбеларускія санкцыі».

«Вызначым месца, будзем сустракацца, абмяркоўваць. Але пакуль ня будуць зьнятыя гэтыя бязмозглыя санкцыі і прыніжэньне нашых патрыятычных людзей, размаўляць зь імі ня будзем, на калені ня станем», — спасылаецца на Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Ён таксама назваў «несаліднымі паводзінамі» спробы Брусэля націснуць на яго праз Маскву. Маўляў, абазнаны, што старшыня Эўрапейскай рады Шарль Мішэль прасіў прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна паспрыяць ў вырашэньні розных пытаньняў.

«Заходзяць, прабачце мяне, як сабакі пабітыя, прытым у дробязях: па спорце, культуры, іншых напрамках. Пачынаюць нашых хлопцаў ціснуць ні за што: выйшаў Баскаў (экс-старшыня Фэдэрацыі хакея. — РС) са сьцягам за прэзыдэнта — вораг, патрабуем выключыць з фэдэрацыі. Мярзотнікі дробязныя. Сапраўды несалідныя паводзіны», — канстатаваў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што дыялёг з эўрапейскімі краінамі вядзецца. Але яго «напружвае», што патрабаваньні тычацца ўнутранай палітыкі Беларусі — выбараў, палітвязьняў і г.д. На гэта Лукашэнка параіў «заняцца сваімі праблемамі, якія эўрапейцы не могуць вырашыць».

Сытуацыю зь мігрантамі на эўрапейскай мяжы таксама назваў праблемай Захаду. Маўляў, раней там заявілі, што гатовыя прыняць усіх уцекачоў з Афганістану ды іншых краін, а цяпер выганяюць іх са сваёй тэрыторыі, «нацкоўваючы сабак і страляючы па-над галовамі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG