Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускіх спартоўцаў абавязалі ўзгадняць зь Мінспорту замежныя камандзіроўкі


Цырымонія ўзнагароджваньня пераможцаў спаборніцтваў, ілюстрацыйнае фота
Цырымонія ўзнагароджваньня пераможцаў спаборніцтваў, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства спорту і турызму Беларусі выпусьціла інструкцыю «Аб парадку ўзгадненьня накіраваньня спартовых дэлегацый за мяжу для ўдзелу ў міжнародных мерапрыемствах».

Як адзначаецца ў пастанове ведамства, апублікаванай 9 верасьня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, профільнае міністэрства, абласныя выканкамы і Менскі гарвыканкам будуць узгадняць накіраваньне дэлегацый фэдэрацыямі, арганізацыямі фізкультуры і спорту, вучэльнямі алімпійскага рэзэрву ў выпадках, калі тыя атрымліваюць падтрымку зь дзяржаўнага бюджэту.

У дакумэнце таксама адзначаецца, што дэлегацыі гульнявых відаў спорту павінны штогод дасылаць у ведамства выпiскі пляну спаборніцтваў не пазьней за 1 сьнежня. Іншыя арганізацыі фізкультуры і спорту абавязаныя рыхтаваць каляндарныя заяўкі адначасова ў Мінспорту, і ў выканкамы.

Кантрольныя ведамствы на працягу двух тыдняў мусяць разгледзець выпіскі і паінфармаваць заяўніка аб узгадненьні або неўзгадненьні адпраўкі дэлегацый.

Як адзначае ў гэтым зьвязку спартовы партал «Трыбуна», датычна беларускіх атлетаў і раней дзейнічалі асаблівыя правілы ўдзелу ў міжнародных турнірах.

Мінімум за 10 дзён да старту трэба было падаць адпаведныя заявы з падрабязным тлумачэньнем, куды едзеш і навошта. Спартовыя чыноўнікі разглядалі дакумэнт і давалі дабро ці забаранялі. Пад выніковым дакумэнтам расьпісваліся пяць чалавек, уключна зь міністрам. Зрэшты, адмоваў амаль не было, хіба зусім у рэдкіх выпадках.

Аднак гэтым разам, асабліва з улікам сьціплых паказьнікаў на сусьветным узроўні практычна ва ўсіх спартовых дысцыплінах, «марнаваньне сродкаў» прызналі немэтазгодным.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG