Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная фэдэрацыя хакею пагражае ФХБ пакараньнем, калі тая ня выканае рашэньня аб дыскваліфікацыі Баскава


Дзьмітры Баскаў
Дзьмітры Баскаў

Калі Фэдэрацыя хакею Беларусі будзе ігнараваць патрабаваньні аб дыскваліфікацыі Дзьмітрыя Баскава, санкцыі могуць чакаць яе саму.

Міжнародная фэдэрацыя хакею (IIHF) заявіла, што ні Фэдэрацыя хакею Беларусі як арганізацыя, ні зборная Беларусі ў хакеі не былі адхіленыя і ня будуць аўтаматычна адхіленыя ад мерапрыемстваў IIHF пасьля дыскваліфікацыі старшыні Фэдэрацыі хакею Беларусі на 5 гадоў, піша Zerkalo.io.

Кіраўніка фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыя Баскава дыскваліфікавалі пасьля 9-месячнага расьсьледаваньня Дысцыплінарнай камісіі IIHF, якая палічыла, што Баскаў парушае Кодэкс паводзінаў фэдэрацыі.

«Калі нацыянальная асацыяцыя-сябра не падпарадкуецца гэтаму рашэньню, гэта можа прывесьці да наступнага дысцыплінарнага працэсу супраць самой нацыянальнай асацыяцыі-сябра», — заявілі ў IIHF.

Дыскваліфікацыя Баскава, якога падазраюць у датычнасьці да забойства Рамана Бандарэнкі ў Менску, скончыцца 9 верасьня 2026 году.

Інцыдэнт адбыўся 11 лістапада 2020 году на «плошчы Перамен» у Менску, дзе група людзей сустрэлася, каб перарэзаць бел-чырвона-белыя стужкі, якія сьведчаць аб палітычнай апазыцыі ў Беларусі. На Бандарэнку падчас інцыдэнту напалі, ён атрымаў цяжкія раненьні і на наступны дзень памёр ад гэтых пашкоджаньняў.

Пасьля IIHF атрымала справаздачы ад Беларускага фонду спартовай салідарнасьці (BSSF) і даручыла незалежнай сьледчай фірме зрабіць агляд агульнадаступнай інфармацыі адносна сьцьвярджэньняў аб датычнасьці Баскава да інцыдэнту, які прывёў да сьмерці Бандарэнкі, і да любых дзеяньняў, зьвязаных з гэтым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG