Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За суткі польскія памежнікі ня ўпусьцілі 200 уцекачоў з тэрыторыі Беларусі

Польска-беларуская мяжа
Польска-беларуская мяжа

Былі затрыманыя 7 нелегальных імігрантаў. Усе яны — грамадзяне Ірака.

Супрацоўнікі памежнай службы Польшчы прадухілілі 200 спробаў незаконнага перасячэньня мяжы з Польшчай з тэрыторыі Беларусі, — расказала прэс-сакратар Памежнай службы Анна Міхальска. Яе цытуе Польскае радыё.

— Функцыянэры затрымалі сем нелегальных імігрантаў. Усе яны грамадзяне Іраку. Акрамя таго, за дапамогу ў нелегальным перасячэньні мяжы былі затрыманыя двое грамадзян Польшчы і грамадзянін Сірыі зь нямецкім відам на жыхарства. Задачай мужчын было забраць нелегальных мігрантаў зь мяжы і завезьці іх, хутчэй за ўсё, углыб Польшчы, а нават у Нямеччыну.

Памежная служба паведамляе, што за жнівень было зафіксавана 3,5 тысячы спробаў незаконнага перасячэньня польскай мяжы зь Беларусі. Было затрымана амаль 1000 уцекачоў. Год таму, у жніўні, памежнікі не фіксавалі спробаў перасячэньня польскай мяжы зь Беларусі.

XS
SM
MD
LG