Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінздароўя: У Беларусь з Кітаю ляціць паўтара мільёна доз вакцыны супраць COVID-19


Самалёт з 1,5 млн доз вакцыны супраць COVID-19 вылецеў з Пэкіну ў Беларусь, паведаміў афіцыйны Тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Паводле Мінздароўя, у гэтым грузе – 500 тысяч доз, якія кітайскі бок даў Беларусі як сяброўскую гуманітарную дапамогу, а таксама 1 мільён закупленых доз. Таксама на борце 500 тысяч шпрыцаў.

Раней Кітай ужо перадаў Беларусі 400 тысяч доз вакцыны Vero Cell на бязвыплатнай аснове. Цяпер не паведамляецца, якія менавіта вакцыны вязуць з Кітаю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG