Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі заблякавалі сайт са сьведчаньнямі пацярпелых ад міліцэйскага гвалту


Фота з фэйсбуку праекту «Август 2020»
Фота з фэйсбуку праекту «Август 2020»

Міністэрства інфармацыі закрыла доступ да сайту august2020.info. Пры спробе ўваходу зьяўляецца стандартнае паведамленьне пра блякаваньне. Рэсурс даступны праз VPN або за межамі Беларусі, у яго таксама ёсьць старонка ў тэлеграме.

На сайце «Август 2000» апублікаваныя сотні сьведчаньняў людзей, пацярпелых ад жорсткага абыходжаньня і катаваньняў сілавікоў пасьля леташніх прэзыдэнцкіх выбараў.

«Ніводная ахвяра не павінна „зацерціся“. Нашая мэта — зрабіць так, каб увесь сьвет даведаўся пра злачынствы супраць чалавечнасьці, якія здарыліся ў цэнтры Эўропы ў 21 стагодзьдзі», — пішуць пра сябе стваральнікі рэсурсу.

На гадавіну выбараў каманда сайту запусьціла спэцпраепкт «Камэра #18» — пра тое, як 36 жанчын амаль тыдзень правялі ў чатырохмеснай камэры на Акрэсьціна — бязь ежы, вады, лекаў, адзеньня, сродкаў гігіены і амаль без паветра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG