Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі сем новых прызнаных палітвязьняў. Агулам — 653


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларускія праваабаронцы абвясьцілі палітвязьнямі яшчэ сем чалавек.

Сайт «Вясны» паведамляе, што лік палітзьняволеных папоўнілі Андрэй Ліньнік (абвінавачаны паводле артыкула «Масавыя беспарадкі»), Кірыл Чарткоў, Арцём Салавей, Дзьмітры Скрэтуцкі, Андрэй Аніскевіч, Ільля Палхоўскі (абвінавачаныя паводле артыкула «Групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак») і Юры Сянькоў (абвінавачаны паводле артыкула «Абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь»).

Паводле стану на 30 жніўня 2021 году ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязьнямі 653 чалавекі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG