Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі ствараюць групы для патруляваньня месцаў магчымага пратэсту


Аляксандар Шастайла
Аляксандар Шастайла

Новыя правілы, паводле інфармацыі мясцовых журналістаў, уводзіць новы міліцэйскі начальнік.

Ад ліпеня ў Гомлі пасаду начальніка УУС займае Аляксандар Шастайла. Тэлеграм-канал мясцовага выданьня «Флагшток» са спасылкай на крыніцу ў міліцыі паведаміў, што цяпер у горадзе ў тэрміновым парадку ствараюцца групы для «раскрыцьця злачынстваў пратэставай накіраванасьці».

Паводле крыніцы, туды кідаюць усе свабодныя сілы як крымінальнай міліцыі, так і міліцыі грамадзкай бясьпекі. Будучыя патрулі плянуюць прачэсваць Гомель у тым ліку ў начны час. Асаблівая ўвага — месцам магчымага нанясеньня надпісаў, разьмяшчэньня ўлётак, месцаў гібелі актывістаў і г. д.

«Павысілі патрабаваньні з кіраўнікоў за гэты кірунак. Будуць падымаць старыя справы, глядзець магчымасьці паводле іх прыцягнуць, раскрыць», — паведаміла крыніца.

Пачынаючы з 9 жніўня 2020 году, супраць сілавікоў не завялі ніводнай крымінальнай справы за перавышэньне паўнамоцтваў, забойствы і катаваньні пратэстоўцаў. Пры гэтым тысячы крымінальных і адміністрацыйных справаў вядуцца ў дачыненьні пратэстоўцаў, найперш за мірныя пратэсты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG