Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сястру Максіма Вінярскага аштрафавалі, яе мужа арыштавалі на 15 сутак


Алена Церашкова
Алена Церашкова

У Менску 28 жніўня затрымалі лекара Алену Церашкову і яе мужа, кампутаршчыка Андрэя Церашкова.

Пасьля затрыманьня сужэнцаў адвезьлі ў Фрунзэнскі РАУС і судзілі праз скайп. Алена Церашкова нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве атрымала 100 базавых велічыняў штрафу (2900 рублёў). Яе мужа Андрэя арыштавалі на 15 сутак.

Пакуль Церашковых трымалі ў міліцыі і судзілі, у іх дома заставаліся чацьвёра дзяцей.

Алена Церашкова — сястра актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага, які ўлетку быў асуджаны разам з Паўлам Севярынцам ды іншымі палітычнымі і грамадзкімі актывістамі на вялікія тэрміны за ўдзел і арганізацыю масавых беспарадкаў.

Суд над актывістамі праходзіў у Магілёве і быў закрыты. Алена Церашкова некалькі разоў прыяжджала ў Магілёў і прыходзіла да суду ў надзеі пабачыць брата, але гэтага ёй не дазволілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG