Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ісламская дзяржава» узяла на сябе адказнасьць за выбухі ў Кабуле


Мэдыкі і валянтэры ратуюць людзей, параненых у выніку выбухаў каля кабульскага аэрапорту, 26 жніўня 2021
Мэдыкі і валянтэры ратуюць людзей, параненых у выніку выбухаў каля кабульскага аэрапорту, 26 жніўня 2021

Групоўка «Ісламская дзяржава» узяла на сябе адказнасьць за два выбухі, што адбыліся ў чацьвер у Кабуле

Першы прагрымеў каля ўезду ў міжнародны аэрапорт, паведамляе CNN са спасылкай на двух супрацоўнікаў Міністэрства абароны ЗША. Другі — у гатэля Barron, разьмешчанага таксама недалёка ад аэрапорту. Інфармацыю пацьвярджае афіцыйны прадстаўнік Пэнтагону Джон Кірбі.

Паводле інфармацыі тэлеканалу Al Jazeera, у выніку выбуху загінулі 11 чалавек. Агенцтва Reuters, спасылаючыся на крыніцы сярод талібаў, піша пра 13 загінулых. Fox News паведамляе, што выбух учыніў тэрарыст-сьмяротнік. Паводле інфармацыі канала, трое амэрыканскіх вайскоўцаў атрымалі раненьні.

Кірбі паведаміў, што ў выніку выбуху загінулі некалькі амэрыканцаў. Дакладную колькасьць ахвяраў тэрарыстычнага нападу ён не назваў.

Афіцыйны прадстаўнік талібаў паведаміў Al Jazeera, што ад выбуху загінулі 11 чалавек, у тым ліку замежнікі і дзеці, таксама шмат параненых сярод ахоўнікаў-талібаў. Пры гэтым Sky News Arabia піша пра 13 загінулых са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка «Талібану».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG