Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэйтынг Байдэна сур’ёзна зьнізіўся на фоне сытуацыі ў Афганістане


Джо Байдэн
Джо Байдэн

Сацыёлягі зафіксавалі сурʼёзнае зьніжэньне рэйтынгу прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна

Амэрыканцы падзяліліся напалам у ацэнцы таго, наколькі эфэктыўна ён вырашае пастаўленыя перад ім задачы. Пра гэта паведамляе Politico.

Згодна з праведзеным у нядзелю апытаньнем кампаніі CBS News, рэйтынг ухваленьня працы Байдэна зьнізіўся на 8 адсоткавых пунктаў у параўнаньні зь ліпенем — да 50%. У апытаньні NBC News рэйтынг ухваленьня Байдэна склаў 49% — падзеньне на 4 пункты зь ліпеня.

Навідавоку рэзкі спад пасьля першых шасьці месяцаў прэзыдэнцтва, на працягу якіх Байдэн захоўваў высокія ацэнкі з боку суайчыньнікаў. Падзеньне адбываецца на фоне праблемнай эвакуацыі з Афганістану і росту выпадкаў заражэньня каранавірусам.

Паводле сумеснага апытаньня, праведзенага USA Today і Ўнівэрсытэтам Сафалку, 62% не ўхваляюць дзеяньні Байдэна ў сувязі з вывадам амэрыканскіх войскаў з Афганістану, 26% заявілі, што ўхваляюць іх, а 12% не змаглі вызначыцца з адказам.

У той жа час у цэлым рэйтынг Байдэна ўсё яшчэ вышэйшы, чым у ягонага папярэдніка Дональда Трампа, папулярнасьць якога падчас прэзыдэнцтва ніколі не перавышала 48%.

У аўторак Байдэн абвясьціў, што ЗША маюць намер завяршыць эвакуацыю ўласных і замежных грамадзянаў з Афганістану да 31 жніўня. Паводле яго словаў, апэрацыя працягваецца, але ці ўдасца скончыць у тэрмін, залежыць і ад узаемадзеяньня з талібамі. У сваю чаргу, талібы абвясьцілі, што больш ня будуць прапускаць афганцаў у аэрапорт Кабулу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG