Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У аргентынскай «сталіцы імігрантаў» зьявілася вуліца «Рэспубліка Беларусь»


Адкрыцьцё шыльды з назвай вуліцы. Фота з сайту МЗС Беларусі.
Адкрыцьцё шыльды з назвай вуліцы. Фота з сайту МЗС Беларусі.

У аргентынскім горадзе Бэрыса вуліцу назвалі ў гонар Беларусі, перайменаваўшы «вуліцу Аб'яднанай Арабскай Рэспублікі».

Інфармацыю пра гэта разам з фота з цырымоніі адкрыцьця апублікаваў МЗС Беларусі. Адкрыцьцё вуліцы адбылося ў дзень, калі ў Аргентыне клюб беларускай дыяспары «Ўсход» адзначаў сваё 80-годзьдзе.

Вуліца называецца «Рэспубліка Беларусь». Паводле Googlemaps, раней гэтая вуліца называлася ў гонар Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі.

  • Горад Бэрыса з насельніцтвам больш як 100 тысяч знаходзіцца ў правінцыі Буэнас-Айрэс.
  • Ён быў заснаваны ў 1871 годзе, калі Хуан Бэрыса адкрыў фабрыку саліць мяса. У тым жа годзе адкрылі яшчэ адну фабрыку. Паміж імі пачалі сяліцца людзі. У 1957 годзе Бэрыса стаў горадам і цэнтрам муніцыпалітэту.
  • У XX стагодзьдзі многія імігранты, якія прыяжджалі ў Аргентыну морам, асядалі менавіта ў Бэрысе, у выніку чаго горад атрымаў нефармальную назву «сталіца імігрантаў». Гэта адзін з трох асноўных цэнтраў баўгарскай іміграцыі ў Аргентыну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG