Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РБК: Беларусь атрымала ад МВФ $900 мільёнаў


Міжнародны валютны фонд
Міжнародны валютны фонд

Замарожваньня гэтых сродкаў да часу, пакуль у Беларусі ня пройдуць адкрытыя і справядлівыя выбары, дамагаліся беларускія дэмакратычныя сілы.

Беларусь ня трапіла ў кампанію краін зь нелегітымнымі рэжымамі па вэрсіі МВФ і атрымала ад фонду дапамогу ў памеры больш за $ 900 млн, дадаўшы 12% да сваіх міжнародных рэзэрваў, паведамляе РБК.

Пазыцыю МВФ не зьмяніла і нядаўняя сустрэча прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна і прэм’ера Вялікай Брытаніі Борыса Джонсана зь лідэркай беларускай апазыцыі Сьвятланай Ціханоўскай. Сама Ціханоўская адправіла кіраўніку МВФ Георгіевай і міністру фінансаў ЗША Джанэт Елен ліст з просьбай не выдаваць Беларусі мільярд даляраў. Ціханоўская лічыць, што ўрад Лукашэнкі будзе выкарыстоўваць сродкі МВФ для «працягу рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасьці».

Нягледзячы на тое, што сродкі МВФ закліканы ў тым ліку дапамагчы ў глябальнай барацьбе супраць пандэміі, ня ўсе краіны – удзельніцы фонду атрымалі SDR у рамках глябальнага раўнду. Згодна з правіламі фонду, ён узаемадзейнічае толькі з краінамі-чальцамі (усяго іх 190), чые ўрады прызнаныя міжнароднай супольнасьцю. У ліку ізгояў апынуліся Вэнэсуэла, Мʼянма і Афганістан.

Як адзначае Эўрарадыё, пакуль што інфармацыю пра рашэньне МВФ вылучыць Беларусі дапамогу ў $900 млн распаўсюджвае толькі РБК. У англамоўных крыніцах яе няма. А ў Вашынгтоне, дзе месьціцца галаўны офіс МВФ, толькі 8 гадзіна раніцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG