Пра гэта заявіў у эфіры праграмы «Будем наблюдать» галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў, перадаюць naviny.online.
У праграме перамоваў тэма Беларусі «вядома, была», удакладніў Аляксей Венядзіктаў.
«Яны занялі прама супрацьлеглыя пазыцыі і, вядома, я нават не сумняваюся, што Мэркель папрасіла Пуціна паўплываць на Лукашэнку, перш за ўсё ў частцы вызваленьня палітвязьняў. Нават сумневу няма. Нават, скажам так, я ведаю. Тут нават не здагадка. Не канструкцыя, а веданьне», — заявіў ён.
Паводле праваабаронцаў, цяпер у Беларусі 638 палітычных вязьняў.