Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Алматы асудзіў на 7 гадоў калёніі блогера Тайчыбекава, які назваў палітыку Казахстану русафобскаю


Ермек Тайчыбекаў
Ермек Тайчыбекаў

Суд Ауэзаўскім раёне Алматы асудзіў да сямі гадоў калёніі блогера Ермека Тайчыбекава паводле артыкулу аб распальваньні міжнацыянальнай варожасьці (артыкул 174 КК РК).

Аб гэтым пішуць «РИА Новости» са спасылкай на адваката.

Блогер быў затрыманы ў верасьні 2020 году. Свайму брату ён паведаміў, што нагодай стала інтэрвію расейскаму выданьню «Украина.ру». Яно ўваходзіць у дзяржаўны холдынг «Росия сегодня». У відэа, апублікаваным на ютуб-канале выданьня ў траўні летась, Тайчыбекаў гаворыць зь вядоўцай на фоне чорна-жоўта-белага сьцяга Расейскай імпэрыі і сьцьвярджае, што ўлады Казахстану праводзяць русафобскую палітыку.

Паводле яго, улады Казахстану з 2020 году «знаходзяць спэцыяльна расейскіх людзей, і яны выступаюць з ініцыятывамі забараніць расейскую тэлевізію, забараніць расейскую мову, выключыць яе з Канстытуцыі». На думку Тайчыбекава, гэта адбываецца таму, што ў Казахстане «усё накіравана на тое, каб прынізіць іншыя нацыі».

У 2015 годзе блогер ужо быў прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўленьня волі паводле артыкулу аб распальваньні нацыянальнай варожасьці за публікацыі ў сацыяльных сетках. Ён сваёй віны не прызнаваў і лічыў справу палітычна матываванай. У кастрычніку 2017 году Тайчыбекаў выйшаў з турмы датэрмінова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG