Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку магутнага землятрусу ў Гаіці загінулі каля 30 чалавек


Гаіці ўсё яшчэ аднаўляецца пасьля землятрусу, які здарыўся больш за дзесяць гадоў таму, у выніку якога значная частка сталіцы Порт-о-Прэнс ператварылася ў руіны (фотаархіў)

Як найменей 29 чалавек загінулі ў выніку моцнага землятрусу ў астраўной дзяржаве Гаіці, што ў Карыбскім моры.

Паводле дадзеных Геалягічнай службы ЗША, землятрус магнітудай 7,2 адбыўся ўсяго за некалькі дзён да прагнозаў, што на востраў абрынецца трапічны шторм.

Улады прагназуюць, што колькасьць ахвяраў павялічыцца, вядуцца пошукава-выратавальныя апэрацыі.

Людзі ў сталіцы краіны Порт-о-Прэнсе павыбягалі на вуліцы, хаця ўлады не паведамляюць пра сур’ёзныя пашкоджаньні там.

Гаіці ўсё яшчэ аднаўляецца пасьля землятрусу, які адбыўся больш за дзесяць гадоў таму, у выніку якога значная частка Порт-о-Прэнсу ператварылася ў руіны, загінула каля 300 000 чалавек.

Краіна апынулася ў палітычным крызісе пасьля таго, як у мінулым месяцы быў забіты прэзыдэнт Жавэнэль Маіз.

Гаіці лічыцца самай беднай краінай Заходняга паўшар’я.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG