Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдактар ​​Naviny.by з партнэрамі купіў сядзібу 1820 году пабудовы


Сядзіба Рудніцкіх
Сядзіба Рудніцкіх

Сядзібу Рудніцкіх у Мёрскім раёне купілі на аўкцыёне.

Рэдактар сайту Naviny.by Павал Дабравольскі разам з партнэрамі купіў сядзібу Рудніцкіх, у якасьці прадаўца выступіў Перабродзкі сельвыканкам.

Паводле інфармацыі прэс-службы Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту, «новы ўласьнік аб’екту гісторыка-культурнай спадчыны абавязваецца выкарыстоўваць комплекс пад стварэньне аб’ектаў сацыяльнага, культурна-асьветніцкага прызначэньня або сэрвісу».

Згодна з умовамі продажу, уладальнік павінен «ажыцьцяўляць прадпрымальніцкую дзейнасьць з выкарыстаньнем набытай маёмасьці ня менш за адзін год». На рэканструкцыю выдзелены 4 гады.

Зямельны ўчастак плошчай 0,4561 га дадзены Мёрскім райвыканкамам у арэнду на 50 гадоў.

Двухпавярховая сядзіба агульнай плошчай 773 кв. мэтры пабудавана ў 1820 годзе для судзьдзі Аляксандра Рудніцкага ў стылі клясыцызму. Пад будынкам — скляпеністыя сутарэньні.

Актыўныя работы па аднаўленьні сядзібы плянуецца пачаць увесну 2022 году. Вакол сядзібы разаб’юць рэгулярнае намётавае мястэчка.

Раней вядомы пісьменьнік Андрусь Горват разам з сябрамі набыў і цяпер аднаўляе Нараўлянскі палац, таксама створаны ў стылі клясыцызму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG