Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У галоўным касьцёле Ліды аднавілі арган. Ініцыятарам і спосарам рэстаўрацыі быў Юры Зісер


Адрэстаўраваны арган у Лідзе, фота Аляксандра Бурдзялёва
Адрэстаўраваны арган у Лідзе, фота Аляксандра Бурдзялёва

У Фарным Крыжаўзьвіжанскім касьцёле ў Лідзе аднавілі гістарычны арган. Ініцыятарам і асноўным спонсарам рэстаўрацыі быў заснавальнік парталу Tut.by Юры Зісер.

Пра лідзкі арган на сваёй старонцы ў Facebook расказаў беларускі арганоляг Аляксандар Бурдзялёў.

Капітальны рамонт і рэстаўрацыя гістарычнага аргана фірмы «A. A. Homan St. Jezierski w Warszawie» 1939 году адбывалася цягам 2020-2021 гадоў. Гэтаму папярэднічала доўгая падрыхтоўчая праца, якая пачалася яшчэ пры жыцьці Юрыя Зісера. Ён выступіў ініцыятарам і асноўным спонсарам рэстаўрацыі.

Раней Юры Зісер ініцыяваў аднаўленьне арганаў у Менску, Нясьвіжы, Пінску. Асноўны этап работ у Лідзе пачаўся празь некалькі месяцаў пасьля сьмерці бізнэсоўца.

Як піша Аляксандр Бурдзялёў, інструмэнт у Лідзе Юры Зісер выбраў для аднаўленьня празь некалькіх фактараў: праз адкрытую пазыцыю настаяцеля касьцёла, біскупскага вікарыя па Лідзкай акрузе Горадзенскай дыяцэзіі Ўладзімера Гуляя і сакральнае значэньне (гэта адна з найстарэйшых парафій Беларусі).

Вядома, што гэта апошні гістарычны орган, пабудаваны на тэрыторыі Беларусі ў міжваенны час. Ён доўга быў у непрацоўным стане, мэханізмы істотна пашкодзіліся, а некаторыя трубы былі страчаныя.

Асьвячэньне і прэзэнтацыя аргана пройдзе ў першай палове верасьня, але ўжо цяпер падчас службаў і прыватных экскурсій можна пачуць, як гучыць адрэстаўраваны інструмэнт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG