Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Беларусі ў Бэльгіі часова прыпыніла прыём наведнікаў


Будынак амбасады Беларусі ў Бэльгіі
Будынак амбасады Беларусі ў Бэльгіі

Спынена абслугоўваньне ў консульскіх пытаньнях, гаворыцца ў паведамленьні на сайце дыпмісіі ў сераду.

«З улікам зьдзейсьненага невядомымі падпалу будынка Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бэльгія прыём грамадзян па консульскіх пытаньнях часова прыпынены па тэхнічных прычынах», — гаворыцца ў паведамленьні.

Інфармацыя пра аднаўленьне прыёму наведнікаў будзе разьмешчана дадаткова.

Па ўсіх неадкладных пытаньнях прапануецца зьвяртацца ў «консульскі аддзел замежнай установы» праз тэлефон +32 2 340 02 95 ці электронную пошту be.consul@mfa.gov.by.

Інцыдэнт з нападам на будынак беларускай амбасады здарыўся ўвечары 8 жніўня. На сьцяне пакінулі надпіс, што напад учынены за сьмерць у калёніі палітвязьня Вітольда Ашурка.

«Невядомыя падпалілі адзін з уваходаў у будынак нашай амбасады ў Брусэлі. Узьніклы пажар быў апэратыўна патушаны. Аднак падкрэсьлю, што мела месца прамая відавочная пагроза жыцьцю і здароўю супрацоўнікаў, якія знаходзіліся ў памяшканьні ў момант інцыдэнту, і гэта ня можа не турбаваць. Акрамя гэтага, дыпляматычнай місіі нанесена матэрыяльная шкода», — паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Менск патрабуе ад Брусэлю правесьці расьсьледаваньне падпалу дзьвярэй беларускага пасольства, знайсьці вінаватых і прыцягнуць іх да адказнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG