Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыню АГП арыштавалі на тры месяцы за выдаваньне зьвестак папярэдняга сьледзтва


Мікалай Казлоў
Мікалай Казлоў

У судзе Ленінскага раёну Менску вынесьлі прысуд старшыню Абʼядананай грамадзянскай партыі і сябру Каардынацыйнай рады Мікалаю Казлову. Судзьдзя Тацяна Шоцік прызнала яго вінаватым у выдаваньні зьвестак папярэдняга сьледзтва (арт. 407 КК) і асудзіла на максымальна магчымае пакараньне — тры месяцы арышту, паведаміла «Вясна».

Столькі ж прасіў пракурор. Працэс з прычыны гэтых самых зьвестак, якія нельга выдаваць, быў закрытым.

Крымінальную справу супраць Казлова завялі ў сакавіку, а суд пачаўся 3 жніўня. Да яго пачатку Мікалай Казлоў ня ведаў, у выдаваньні якіх зьвестак яго вінавацяць.

«З увагі больш за паўтары тысячы дзён арышту, варʼяцкую колькасьць штрафаў, я пры ўсім сваім жаданьні не магу разьлічваць на тое, што суд нада мною будзе бесстароньнім», — казаў Мікалай Казлоў на пачатку працэсу «Вясьне».​

Ён лічыць, што справа «абсалютна надуманая і палітычна матываваная» і не прызнае сябе вінаватым.

30 сьнежня, 5 і 11 студзеня Казлова дапыталі ў Сьледчым камітэце як сьведку ў крымінальнай справе супраць Сьвятланы Ціханоўскай і Каардынацыйнай рады. Ён тройчы адмовіўся даць падпіску пра невыдаваньне. На Казлова складалі адміністрацыйныя пратаколы, арыштавалі на 15 дзён, выклікалі на размовы ў міліцыю. Пасьля адной зь іх Казлоў правёў тры дні ў ізалятары.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG