Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праўладныя тэлеграм-каналы распаўсюджваюць сьпіс «здраднікаў дзяржавы»


Сьпіс асоб, якіх не рэкамэндуецца працаўладкоўваць
Сьпіс асоб, якіх не рэкамэндуецца працаўладкоўваць

«Чорны сьпіс» апублікаваны ў праўладным тэлеграм-канале з пазнакай «здраднікі РБ».

«Накіроўваем сьпіс асобаў, зь якімі нельга падпісваць кантракты і заключаць працоўныя адносіны, таму што яны ўгробяць ваш бізнэс», — гаворыцца нібыта ў «папярэджаньні» кадравым і рэклямным агенцтвам.

У сьпісе, які атрымала і Радыё Свабода, — журналісты, тэлевядоўцы, артысты, спартоўцы, якія выступілі супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў, або звольніліся пасьля жніўня 2020 году зь дзяржаўных структураў.

Пералік «здраднікаў» займае 15 старонак.

Паводле падлікаў БАЖ, у сьпісе больш за 150 чалавек, якія сышлі зь дзяржаўных мэдыя пасьля падзей жніўня 2020 году.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG