Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агрэсія супраць «саюзнай дзяржавы». Вайскоўцы расказалі пра сцэнар вучэньняў «Захад-2021»


Падчас вучэньняў «Захад-2017»

На сёлетніх беларуска-расейскіх вайсковых вучэньнях «Захад-2021» будзе адпрацоўвацца сцэнар агрэсіі супраць «саюзнай дзяржавы», паведаміла Міністэрства абароны Беларусі.

Паводле легенды, міжнародныя супярэчнасьці абвастрыліся так, што пагражаюць дэстабілізацыяй абстаноўкі ў рэгіёне і агрэсіяй супраць «саюзнай дзяржавы». Пачынаецца канфлікт, падмацаваны звонку, з удзелам

  • незаконных узброеных фармаваньняў,
  • сэпаратыстаў,
  • міжнародных тэрарыстаў.

Пра такі сцэнар вучэньняў паведаміў 5 жніўня першы намесьнік міністра абароны Віктар Гулевіч. Ён падкрэсьліў, што яны маюць абарончы характар.

У Беларусі вучэньні пройдуць на чатырох палігонах, усе ў Берасьцейскай вобласьці:

  • Абуз-Лясноўскім,
  • Даманаўскім,
  • Ружанскім,
  • Берасьцейскім.

У вучэньнях возьмуць удзел амаль 13 тысяч чалавек, у тым ліку 2500 расейскіх вайскоўцаў і да 50 казахстанскіх, а таксама тэхніка:

  • да 350 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку каля 140 танкаў,
  • каля 110 адзінак артылерыі і ракетных комплексаў,
  • больш за 30 самалётаў і верталётаў.

Стратэгічнае вучэньне Беларусі і Расеі «Захад-2021» пройдзе на палігонах дзьвюх дзяржаў з 10 па 16 верасьня. Вучэньні сэрыі «Захад» праводзяцца на тэрыторыі Беларусі раз на чатыры гады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG