Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чэхіі сутыкнуліся пасажырскія цягнікі. Двое загінулі, ня менш за 50 параненыя


У Чэхіі сутыкнуліся пасажырскія цягнікі. Паводле папярэдніх зьвестак, машыніст экспрэсу праехаў на чырвонае сьвятло.

У Чэхіі паміж станцыямі Домажліцы і Бліжэеў сутыкнуліся два пасажырскія цягнікі, паведамляе Denik.cz. На гэты момант вядома, што двое загінулі, ня менш за 50 атрымалі раненьні. Некалькі пацярпелых знаходзяцца ў крытычным стане.

Хуткі экспрэс Ex 351, які ехаў зь Мюнхэну ў Прагу, сутыкнуўся зь мясцовым цягніком, што рухаўся маршрутам Плзэнь — Домажліцэ.

Міністэрства транспарту Чэхіі заявіла, што, паводле папярэдніх зьвестак, машыніст экспрэсу праехаў на чырвонае сьвятло.

На месцы здарэньня працуюць надзвычайныя службы, акалічнасьці крушэньня цягнікоў высьвятляюцца.

Паводле інфармацыі пажарнай часткі Плзьні, пяць чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане, трое атрымалі раненьні сярэдняй ступені цяжкасьці.

Летась у Карлаварскім краі Чэхіі таксама сутыкнуліся два цягнікі: загінулі два чалавекі, каля 30 атрымалі раненьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG