Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна»: Палітвязень Дзьмітры Кулакоў уцёк з «хіміі» за мяжу


Дзьмітры Кулакоў

Паводле інфармацыі «Вясны», палітвязень Дзьмітры Кулакоў, які быў на «хіміі», зьехаў з Беларусі.

Кулакова асудзілі на 3,5 года «хіміі» за тое, што ён пісаў абразы і пагражаў гвалтам супрацоўнікам міліцыі ў тэлеграм-чаце. Ён адбываў пакараньне ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 17 у Шклове.

Паводле інфармацыі «Вясны», Дзьмітры ўцёк з папраўчай установы і пакінуў межы Беларусі. Цяпер ён знаходзіцца ў іншай краіне.

У чэрвені паведамлялася, што Дзьмітры Кулакоў праглынуў лыжку, бо яго беспадстаўна пазбавілі спатканьня зь сям’ёй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG