Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Яму не далі магчымасьці абараніць сябе». Што адбываецца на судзе ў «справе Ціханоўскага»


Ігар Лосік, Сяргей Ціханоўскі, Мікалай Статкевіч, Уладзімер Цыгановіч, Арцём Сакаў, Дзьмітры Папоў
Ігар Лосік, Сяргей Ціханоўскі, Мікалай Статкевіч, Уладзімер Цыгановіч, Арцём Сакаў, Дзьмітры Папоў

У гомельскім СІЗА-3 працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да Сяргея Ціханоўскага, Арцёма Сакава, Уладзімера Цыгановіча, Дзьмітрыя Папова, Міколы Статкевіча і Ігара Лосіка.

Суд пачаўся 24 чэрвеня, у закрытым рэжыме ў будынку ізалятара. Судзьдзя — Мікалай Бакуноў. Справа яшчэ будзе разглядацца мінімум месяц, паседжаньні расьпісаныя да 31 жніўня.

Адвакаты — пад падпіскай. Таму родныя могуць даведацца толькі пра стан палітвязьняў і побытавыя ўмовы.

Штодзень, ад аўторка па пятніцу, пад гомельскім СІЗА знаходзіцца жонка Ігара Лосіка. Дар’я Лосік не валодае інфармацыяй пра крымінальную справу ці стадыю разгляду ў судзе.

«У пятніцу атрымала тры кароткія лісты ад Ігара. Па лістах відаць, што настрой у яго жахлівы. Але чаго чакаць ад чалавека, які больш за 400 дзён у турме, невядома за што? Невядома, як бы мы сябе паводзілі ў такіх умовах. Яму прыкра, што ён ня можа абараніць сябе ў судзе, ня можа давесьці сваю невінаватасьць — яго ніхто не пачуе.

Я як знаходзілася каля СІЗА, так і буду тут. Бо ня маю маральнага права раскісаць. Калі ўжо я раскісну — будзе вельмі блага нам абаім. Буду ўсімі магчымымі спосабамі змагацца за Ігара», — сказала Дар’я.

Да яе часам падыходзяць жыхары Гомля. Пытаюцца: «Як справы?», прапаноўваюць садавіну, гародніну, кветкі і каву. «Насамрэч мяне гэта кранула, гэта вельмі міла. Гэта мяне матывуе», — дадала жонка палітвязьня.

Маці Арцёма Сакава атрымлівае ад яго лісты, але нячаста. «Арцём піша, што стамляецца ад судовых паседжаньняў. Пра справу і суд ён ня піша — нельга. Толькі пра побытавыя рэчы. Нічога ня ведаем... Што будзе далей — невядомасьць. Спадзяёмся толькі на нейкі цуд. Цяжка ўсьведамляць, што мы нічым ня можам дапамагчы сыну. Суд закрыты — бо няма нічога такога, каб даказаць віну і паказаць гэта ўсім людзям», — кажа Ларыса Сакава.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG