Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі прэм’ер Борыс Джонсан Сьвятлане Ціханоўскай: Мы на вашым баку


Сустрэча на Даўнінг-стрыт, 10, Сьвятлана Ціханоўская і Борыс Джонсан

Сьвятлана Ціханоўская прыляцела ў Лёндан, дзе заплянаваныя сустрэчы з прэм’ер-міністрам Борысам Джонсанам і міністрам замежных справаў Домінікам Раабам.

Прэм’ер Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан на сустрэчы ў Лёндане са Сьвятланай Ціханоўскай заявіў пра падтрымку дэмакратыі і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.

«Мы адназначна на вашым баку, мы моцна падтрымліваем тое, што вы робіце. Я вельмі рады вас бачыць», — перадае ягоныя словы агенцтва Reuters.

«Мы Мы адданыя падтрымцы правоў чалавека і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, — цытуе Independent словы Джонсана з сустрэчы з
Ціханоўскай. — Мы рашуча падтрымліваем народ Беларусі і, я думаю, мы былі аднымі з першых, хто ўвёў санкцыі пасьля захопу лайнэра з Раманам Пратасевічам».

Ціханоўская падзякавала Джонсана за падтрымку. «Вельмі важна разумець, што адна з самых магутных краінаў сьвету падтрымлівае Беларусь », — цытуе яе словы Interfax.

Лёнданская The Guardian напісала ў сувязі зь візытам Ціханоўскай, што яна «сустрэнецца з дэпутатамі, ёй будзе прадастаўлены картэж у якасьці дэманстрацыі сурʼёзнасьці, зь якой Вялікая Брытанія ставіцца да яе бясьпекі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG