Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскія памежнікі пачалі вяртаць нелегальных мігрантаў у Беларусь. Да іх будуць ставіцца як да злачынцаў


Затрыманая група мігрантаў на беларуска-літоўскай мяжы. Ілюстрацыйнае фота

Ад сёньня нелегальных мігрантаў вяртаюць у Беларусь, магчымасьць ужываньня сілы залежыць ад канкрэтнай сытуацыі.

У ноч на аўторак памежнікі пачалі выконваць прынятае міністрам унутраных справаў Літвы Агне Білатайце рашэньне — нелегальных мігрантаў затрымліваюць і вяртаюць у Беларусь. Пра гэта паведамляе Delfi.lt.

За ноч памежнікі разьвярнулі некалькі групаў нелегальных мігрантаў. Памежнікам дапамагала вайсковая паліцыя. Працавалі кінолягі з сабакамі.

«Супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы — кампэтэнтныя, яны могуць ужываць тактычныя захады ў гэткіх сытуацыях. Мяжу Літвы трэба абараняць усімі законнымі спосабамі ад любога незаконнага перасячэньня як інструмэнту гібрыднай атакі, якую цяпер праводзяць супраць Літвы. Людзі, якія наўмысна незаконна перасякаюць мяжу ў забароненых месцах, павінны расцэньвацца як злачынцы, якія маюць намер учыніць супрацьзаконнае дзеяньне — незаконна перайсьці мяжу», — сказала Білатайце.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG