Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд памыліўся, напісаўшы, што ліквідацыю Беларускага ПЭН-цэнтру ініцыяваў Мінюст Расеі


Прэзыдэнт Беларускага ПЭН-цэнтру Сьвятлана Алексіевіч перад наведваньнем Сьледчага камітэту. Менск, 26 жніўня 2020 году.

3 жніўня паваінна было прайсьці першае судовае пасяджэньне ў справе ліквідацыі ПЭН-цэнтру. Але Вярхоўны суд перанёс разгляд справы на 9 жніўня.

На сайце Вярхоўнага суду Беларусі ў раскладзе разгляду спраў спачатку было напісана, што пазоўнікам па гэтай справе зьяўляецца Міністэства юстыцыі Расейскай Фэдэрацыі.

Расклад працэсаў у Вярхоўным судзе да рэдагаваньня.
Расклад працэсаў у Вярхоўным судзе да рэдагаваньня.

Паводле першай намесьніцы старшыні арганізацыі Тацяны Нядбай, гэта было зроблена праз памылку:

«Вярхоўны суд ужо выправіў яе, там ужо карэктна адлюстроўваецца ведамства. Пазоў быў ад беларускага мінюста і ягоныя прадстаўнікі былі ў судзе».

Разгляд справы па-сутнасьці чакаецца 9 жніўня.

14 ліпеня сілавікі правялі ператрус па юрыдычным адрасе Беларускага ПЭН-цэнтру. У прадстаўнікоў ГУБАЗіК МУС была пастанова на ператрус, падпісаная генэральным пракурорам. У сувязі з пандэміяй каранавірусу арганізацыя ўжо больш за год працуе ў дыстанцыйным рэжыме, таму па юрыдычным адрасе нікога з супрацоўнікаў не было.

Паводле першай старшыні арганізацыі Тацяны Нядбай, сілавікі правялі ператрус у іншай арганізацыі, у якой такі самы юрыдычны адрас, канфіскавалі ўсю тэхніку. ПЭН-цэнтру, які ўзначальвае нобэлеўская ляўрэатка ў галіне літаратуры Сьвятлана Алексіевіч, вядома аб крымінальнай справе паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы), ч. 1 арт. 357 (змова або іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), ч. 1 арт. 361-1 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім).

19 ліпеня стала вядома пра арышт рахункаў Беларускага ПЭН-цэнтру, а 22 ліпеня зьявілася інфармацыя, што Міністэрства юстыцыі падало пазоў аб ліквідацыі арганізацыі.

Міжнародны ПЭН-клюб — сусьветнае аб’яднаньне прафэсійных літаратараў, заснаванае ў Лёндане 5 кастрычніка 1921 году, каб пашыраць супрацоўніцтва прадстаўнікоў творчых прафэсіяў і абараняць іх правы. Беларускі ПЭН-цэнтар створаны ў 1989 годзе. У 2010 годзе Міжнародны ПЭН-клюб налічваў больш за 140 аўтаномных прадстаўніцтваў у розных краінах сьвету.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG