Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праўладны саюз журналістаў замарозіў удзел у Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў


Сайт Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў

БСЖ таксама прыпыняе сваё ўзаемадзеяньне з выканаўчымі структурамі МФЖ.

Пра гэта напісана ў рэзалюцыі, апублікаванай на сайце арганізацыі.

Сярод асноўных прычын прыпыненьня кантактаў Беларускага саюзу журналістаў з замежнымі калегамі пералічваюцца:

  • сыстэматычнае ігнараваньне чыноўнікамі МФЖ пазыцыі і аргумэнтаў Беларускага саюзу журналістаў;
  • адсутнасьць салідарнасьці зь беларускімі журналістамі пры парушэньні замежнымі дзяржавамі і НДА іх базавых правоў і свабодаў.
  • грубае палітычнае ўмяшаньне ў справы Беларусі і прафэсійную мэдыясупольнасьць;
  • відавочна ангажаваная і неканструктыўная палітыка чыноўнікаў МФЖ;
  • рэгулярнае адступленьне чыноўнікаў МФЖ ад уласных базавых стандартаў і палажэньняў Канстытуцыі МФЖ і Глябальнай хартыі этыкі журналістаў.

Рашэньне прынята аднагалосна Сакратарыятам Саюзу журналістаў, Камітэтам па этыцы і прадстаўнікамі ўсіх абласных аб’яднаньняў БСЖ 22 ліпеня 2021 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG