Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні падалі пазоў на ліквідацыю кампаніі-уласьніка Hrodna.life


Hrodna.life

Пракуратура Горадні падала ў суд пазоў пра ліквідацыю ТАА «Гродналайфмедыя», якое з’яўляецца ўласнікам мэдыя-рэсурсу Hrodna.life/

Судовыя слуханьні аб ліквідацыі таварыства пачнуцца 11 жніўня ў Эканамічным судзе Горадзенскай вобласьці, піша «Белсат».

За апошні год рэдакцыя Hrodna.life зазнала арышты, ператрусы і сумарна атрымала больш як $10 тысяч штрафаў.

23 ліпеня стала вядома, што Горадзенскі абласны суд накіраваў на новы разгляд справу рэдактаркі спэцпраектаў парталу Hrodna.life Ірыны Новік за распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі. Пастанову суду Ленінскага раёну Горадні аб штрафе скасавалі.

Зь сярэдзіны ліпеня ў Беларусі адбываецца масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацыяў. Геаграфія зьліквідаваных уладамі ўстановаў ахапіла ўсю краіну. На гэты момант вядома пра 57 арганізацыяў, закрытых несудовым чынам, яшчэ 20 зьбіраюцца зьліквідаваць у судах.

Пад пагрозай існаваньне дзясяткаў асьветніцкіх, праваабарончых, дабрачынных, спажывецкіх, дасьледчых і іншых арганізацыяў. Прадстаўнікоў установаў затрымліваюць, праводзяць у іх дома і ў офісах ператрусы, арыштоўваюць рахункі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG