Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Віктара Бабарыкі ў калёнію не пусьцілі адваката


Натальля Мацкевіч

Начальства калёніі спаслалася на тое, што Бабарыка на працы.

У 9 гадзін раніцы 2 жніўня, як і ў папярэднія наведваньні, адвакат Натальля Мацкевіч прыехала да Віктара Бабарыкі дзеля юрыдычнай дапамогі. Аднак начальнік калёніі паведаміў, што спатканьня да 17.00 ня могуць даць, бо Віктар Бабарыка нібыта знаходзіцца на працы і забраць яго на спатканьне нельга. Пра гэта паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Бабарыкі.

Паводле начальніка, спатканьне можа адбыцца ў непрацоўны час да адбою.

Адвакат чакае допуску да падабароннага, яна падала пісьмовую заяву аб тым, што ў сілу артыкулу 62 Канстытуцыі кожны мае права ў любы момант карыстацца юрыдычнай дапамогай адваката.

Віктар Бабарыка адбывае 14-гадовы арышт у папраўчай калёніі № 1 у Наваполацку.

Хто такі Віктар Бабарыка

  • Палітык, бізнэсовец, удзельнік прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2020 году, былы старшыня «Белгазпрамбанку». Нарадзіўся 9 лістапада 1963 году ў Менску.
  • Віктар Бабарыка цягам 20 гадоў кіраваў «Белгазпрамбанкам» (дачкой расейскага «Газпромбанку»). Ён падтрымліваў грамадзкія праекты – культурны хаб «ОК16» у Менску, форум тэатральнага мастацтва «ТэАрт», міжнародны дабрачынны фонд «Шанс», выданьне кнігі Сьвятланы Алексіевіч. Пры спрыяньні «Белгазпрамбанку» ў Беларусь вярнуліся карціны мастакоў Парыскай школы.
  • 12 траўня 2020 году Віктар Бабарыка публічна заявіў пра свой намер вылучацца кандыдатам у прэзыдэнты.
  • 18 чэрвеня 2020 году Віктара Бабарыку затрымалі разам з сынам Эдуардам, які быў кіраўніком ягонай ініцыятыўнай групы. Бабарыкаў затрымалі па дарозе ў выбаркам, куды яны везьлі сабраныя подпісы за вылучэньне Бабарыкі-старэйшага кандыдатам у прэзыдэнты. 20 чэрвеня Віктара Бабарыку ўзялі пад варту.
  • На 19 чэрвеня колькасьць пададзеных штабам Бабарыкі ў выбаркамы подпісаў за вылучэньне яго кандыдатам у прэзыдэнты склала 283 000 пры неабходных 100 тысячах (паводле штабу, агульная колькасьць подпісаў складала 434 985).
  • Цэнтравыбаркам адмовіў Віктару Бабарыку ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты на падставе ліста Камітэту дзяржкантролю пра нібыта атрыманыя ім незаконныя прыбыткі.
  • Падчас знаходжаньня ў СІЗА КДБ у кастрычніку 2020 году Віктар Бабарыка разам зь іншымі вязьнямі пабываў на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Пасьля яе некаторыя з удзельнікаў выйшлі на волю.
  • Судовы працэс у справе «Белгазпрамбанку» пачаўся 17 лютага 2021 году. У справе праходзілі Віктар Бабарыка, 6 топ-мэнэджараў «Белгазпрамбанку» і заснавальнік кампаніі «Актыўлізінг». Усе, апроч Віктара Бабарыкі, прызналі сваю віну, шасьцёра падчас сьледзтва падпісалі дасудовыя пагадненьні.
  • Віктара Бабарыку абвінавацілі ў атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры арганізаванай групай, а таксама ў легалізацыі сродкаў (ч. 3 арт. 430 і ч. 2 арт. 235 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Бабарыка не прызнаў віны і назваў свой перасьлед палітычным.
  • Палітвязень Віктар Бабарыка 6 ліпеня 2021 году асуджаны Вярхоўным судом на 14 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
  • Суд таксама прысудзіў Бабарыку штраф у памеры 5 тысяч базавых велічынь і пазбавіў права займаць пасады, зьвязаныя з выкананьнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў на пяць гадоў.
  • Для адбыцьця пакараньня палітыка накіравалі ў калёнію №1 у Наваполацку.
  • Amnesty International назвала Віктара Бабарыку і яго сына Эдуарда Бабарыку вязьнямі сумленьня. Арганізацыя лічыць, што Бабарыку, ягонага сына, сяброў каманды і былых калег затрымалі ў сфабрыкаванай эканамічнай справе, каб выключыць Бабарыку з прэзыдэнцкай гонкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG