Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суды і выракі 2 жніўня: 2 гады калёніі за напады на «Табакеркі»


«Табакерка», ілюстрацыйнае фота

Свабода працягвае сачыць за судамі ў крымінальных справах, якія штодзённа адбываюцца ў Беларусі.

2 гады калёніі за напады на «Табакеркі»

У Менскім раённым судзе 2 жніўня да 2 гадоў калёніі агульнага рэжыму асудзілі 53-гадовага лекара, анэстэзіёляга-рэаніматоляга Сьвятаслава Ўдота. У дзяржаўнай сыстэме аховы здароўя ён адпрацаваў 24 гады.

У канцы красавіка мужчыну затрымалі за расклейваньне налепак з фразай «Беларусам — воля, пацуку — падвал» на прыпынку ў Бараўлянах і арыштавалі на 15 дзён. Неўзабаве супраць лекара распачалі крымінальную справу ў ч. 1 і 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства і паўторнае злоснае хуліганства), абвінаваціўшы ў падпале чатырох «Табакерак» і разьбіцьці вакна ў адной з іх.

На судзе мужчына растлумачыў свае дзеяньні тым, што ён як лекар выступае за здаровы лад жыцьця і здаровую нацыю, таму хацеў, каб усе чатыры «Табакеркі», якія ёсьць у Бараўлянах, спынілі працу.

Амаль тры месяцы Сьвятаслава трымалі ў сьледчай турме ў Жодзіне. Прысуд лекару вынесла судзьдзя Анжаліка Казлова, дзяржаўнае абвінавачаньне падтрымлівала памочніца пракурора Менскага раёну Крысьціна Касінская.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG