Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлефон Сьцяпана Латыпава праслухоўвалі з чэрвеня 2020 году

абноўлена

Суд Савецкага раёну Менску
Суд Савецкага раёну Менску

2 жніўня ў Менску працягнуўся суд над палітвязьнем, жыхаром «Плошчы Пераменаў».

Судзьдзя Аляксандар Воўк аднавіў судовыя слуханьні ў Савецкім раённым судзе Менску.

Сьведкі ў залю суда не прыйшлі. Судзьдзя зачытваў іх ранейшыя тлумачэньні. З ранейшага допыту Сьцяпанавай маці Ларысы Латыпавай вынікае, што з сынам яна ніякіх адносінаў не падтрымлівае.

Пракурор зачытваў, што было знойдзена ў Латыпава пры ператрусе кватэры, а таксама стэнаграмы размоваў Сьцяпана і тое, што ён нібыта «перадаваў дэструкцыйным тэлеграм-каналам». Пры ператрусе нібыта знайшлі картку, куды, як кажа сьледзтва, пераводзіліся грошы на «арганізацыю „Плошчы Пераменаў“». Стэнаграмы датуюцца чэрвенем 2020 году, гэта можа азначаць, што спэцслужбы праслухоўвалі тэлефон Латыпава за некалькі месяцаў да здарэньня з абаронай муралу і ягонага арышту.

Адвакатка на судзе звярнула ўвагу, што дакументы, якія агучваюцца, працэсуальна не аформленыя належным чынам — у іх няма назвы, яны не зьяўляюцца пратаколамі. Але суддзя сказаў, каб адвакатка агучыла гэта ў спрэчках бакоў.

Палітвязьня пасьля лячэньня трымаюць у СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Хто такі Сьцяпан Латыпаў

  • Сьцяпана Латыпава затрымалі 15 верасьня ў ягоным двары каля муралу з выявамі «дыджэяў перамен». Яго падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў.
  • 1 чэрвеня зрабіў спробу суіцыду проста падчас судовага паседжаньня. Заявіўшы з клеткі, што яго гвалтам прымушаюць зрабіць хлусьлівае прызнаньне, а іначай рэпрэсіі перакінуцца на сваякоў і суседзяў, ён уваткнуў сабе ў горла тонкі прадмет і потым пачаў рэзаць рукі.
  • Перанёс апэрацыю. На наступны дзень стала вядома, што яго забралі з шпіталя ў СІЗА на вуліцы Валадарскага. Пасьля гэтага прайшоў псыхіятрычную экспэртызу ў Навінках.
  • Сьцяпану Латыпаву 40 гадоў. Родам ён зь Берасьцейскай вобласьці, вучыўся ў беларускай школе. Бацькі — біёлягі. Прафэсіі — арбарыст, прамысловы альпініст 5 разраду.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG