Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская дэпутатка-ідэалягіня трапіла ва ўкраінскую базу «Міратворац»


Агітацыйная сустрэча галоўнага ідэоляга Гомельскай вобласьці Ірыны Даўгалы, архіўнае фота
Агітацыйная сустрэча галоўнага ідэоляга Гомельскай вобласьці Ірыны Даўгалы, архіўнае фота

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ірына Даўгала цяпер непажаданая асоба ва Ўкраіне.

Як вынікае з базы «Міратворац», гомельскую чыноўніцу прызналі датычнай да антыўкраінскай прапаганды і ўдзелу ў актах гуманітарнай агрэсіі супраць Украіны.

«Цэнтар „Міратворац“ просіць праваахоўныя органы разглядаць дадзеную публікацыю як заяву аб зьдзяйсьненьні гэтай грамадзянкай усьвядомленых дзеяньняў супраць нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны, міру і міжнароднага правапарадку, а таксама іншых правапарушэньняў», — гаворыцца ў адмысловай заяве.

У сваім тэлеграм-канале Ірына Даўгала неаднаразова сьцьвярджала, што «Украіна не жадае памятаць крывавыя старонкі сваёй гісторыі», а ўкраінскія ўлады «ня здольныя прымаць самастойныя рашэньні».

Ірыне Даўгале 54 гады, кар’еру яна пачала яшчэ ў савецкім камсамоле. Увесь час працавала чыноўніцай, у 2013-м яе прызначылі галоўным ідэолягам Гомельшчыны. Ад 2019 году зьяўляецца дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў.

Летась 12 кастрычніка ў Гомлі адбылося судовае паседжаньне ў грамадзянскай справе: 174 выбарнікі падалі скаргу на рашэньне гарсавету адмовіць у правядзеньні сходу для адкліканьня дэпутаткі Даўгалы. Аднак спроба пазбавіць ідэалягіню дэпутацкіх паўнамоцтваў плёну ня мела.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG