Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт арыштаваў разьліковы рахунак прадпрымальніцкай арганізацыі «Пэрспэктыва»


Анатоль Шумчанка, лідэр аб’яднаньня «Пэрспэктыва».

Пра рашэньне Сьледчага Камітэту паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку лідэр арганізацыі Анатоль Шумчанка.

Анатоль Шумчанка адзначыў, што пастанова СК датуецца 14 ліпеня 2021 году.

Аб’яднаньне «Пэрспэктыва» прадстаўляе інтарэсы індывідуальных прадпрымальнікаў. Арганізацыя зьявілася ў сьнежні 2002 пасьля масавых акцый пратэсту прадпрымальнікаў летам і восеньню таго году. Прадпрымальнікі выступілі супраць уціску з боку дзяржавы іх эканамічных правоў. На хвалі акцый пратэсту лідэры розных арганізацый прадпрымальнікаў дамовіліся аб супрацоўніцтве.

Старшынём «Пэрспэктывы» абралі Анатоля Шумчанку. У верасьні 2002 году ён стаў ініцыятарам аб’яднаньня лідэраў розных арганізацый прадпрымальнікаў у Абʼяднаную раду прадпрымальнікаў. Анатоль Шумчанка — арганізатар правядзеньня акцый пратэсту прадпрымальнікаў, ініцыятар перамоў і сустрэч прадпрымальнікаў з уладамі.

Шумчанка адбыў агулам 70 сутак арышту за акцыі пратэсту. Міжнародная арганізацыя «Amnesty International» у 2005 годзе прызнавала яго вязьнем сумленьня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG