Андруся Мастыку і яго жонку Тацяну, якая ў свой час узначальвала грамадзкае аб’яднаньне «Гісторыка», затрымалі 19 ліпеня.
Пасьля хатняга ператрусу і допыту ў цэнтральным апараце КДБ Тацяну Мастыку зьмясьцілі ў СІЗА КДБ. Адваката да яе не дапускалі, як і да мужа. Абаронца Андрэя Мастыкі працяглы час ня ведаў, дзе той знаходзіцца і ў чым яго вінавацяць.
Была толькі неафіцыйная інфармацыя, што сужэнцаў абвінавачваюць у парушэньні адразу трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх — «тэрарызм», паводле якога пагражае да 12 гадоў турмы.
Андрэй Мастыка займаецца вуснай гісторыяй, удзельнічаў у навуковых і адукацыйных імпрэзах у Беларусі і за яе межамі.
Тацяна Мастыка — былая кіраўніца моладзевага грамадзкага аб’яднаньня «Гісторыка», праводзіць незалежныя дасьледаваньні і прапагандуе гістарычныя веды.