Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаліся перамовы МЗС Літвы і Іраку пра наплыў мігрантаў празь Беларусь


Міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс і дырэктар Эўрапейскага дэпартамэнту МЗС Іраку Мэхдзі Кааб
Міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс і дырэктар Эўрапейскага дэпартамэнту МЗС Іраку Мэхдзі Кааб

Прэзыдэнт Літвы Наўседа не выключае ўвядзеньня надзвычайнага стану.

Дэлегацыя МЗС Іраку нанесла візыт у адказ пасьля наведваньня кіраўніком літоўскага МЗС Багдаду.

У Літву 29 ліпеня прыбыла дэлегацыя МЗС Іраку з дыпляматычна-консульскай місіяй. Візыт адбываецца ў сувязі з узмацненьнем патоку мігрантаў з гэтай краіны, якія перабіраюцца празь мяжу зь Беларусьсю, піша МЗС Літвы, і працягнецца да 31 ліпеня.

Гэта працяг перамоваў, якія праводзіліся ў Багдадзе ў час візыту туды міністра замежных спраў Літвы Габрыелюса Ландсбергіса.

Кіраўнік літоўскага МЗС сустрэўся з паслом Іраку Абдулом Карымам, а таксама дырэктарам Эўрапейскага дэпартамэнту МЗС гэтай краіны Тома Мэхдзі Каабам.

Усяго на мяжы сёлета затрымалі ўжо 3145 мігрантаў. Літоўскае кіраўніцтва абвінавачвае ў рэзкім павелічэньні патоку мігрантаў афіцыйны Менск і асабіста Лукашэнку. У Літве заяўляюць, што абсалютная большасьць мігрантаў трапляе ў Беларусь самалётамі з Багдаду, а потым перапраўляецца ў Літву.

За мінулыя суткі ў Літве затрымалі яшчэ 118 мігрантаў, пераважна з Іраку, якія незаконна перайшлі мяжу з боку Беларусі. Звыш 63% зь іх мелі дакумэнты грамадзян Іраку або такімі назваліся.

Тым часам 29 ліпеня прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа сустрэўся з прэм’ер-міністрам і лідэрамі палітычных партый краіны. Ён заявіў, што пытаньне ўвядзеньня рэжыму надзвычайнай сытуацыі ў памежных зь Беларусьсю раёнах можа вырашыцца найбліжэйшым часам. На яго думку, варта толькі ацаніць прававыя акалічнасьці і наступствы такога рашэньня для аховы мяжы і грамадзянскіх пытаньняў у Літве. Таксама будзе разглядацца магчымасьць прыцягнуць да аховы мяжы войска.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG