Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польская вясьлярка зрабіла камінг-аўт у прамым эфіры пасьля срэбра на Алімпіядзе


Польскія вясьляркі пасьля срэбра на Алімпіядзе. Катажына Зілман — крайняя справа .
Польскія вясьляркі пасьля срэбра на Алімпіядзе. Катажына Зілман — крайняя справа .

Польская вясьлярка Катажына Зілман зрабіла камінг-аўт у прамым эфіры пасьля заваёвы срэбранага мэдаля на Алімпіядзе ў Токіё 28 ліпеня. Яна прысьвяціла мэдаль сваёй дзяўчыне Юліі, зь якой сустракаецца некалькі месяцаў.

Пра гэта паведамляе «Gazeta Wyborcza».

26-гадовая Зілман — член зборнай Польшчы па акадэмічным веславаньні. Срэбра жаночай парнай чацьвёркі стала першай узнагародай краіны на гэтых Алімпійскіх гульнях. Польшча — кансэрватыўная краіна, прэзыдэнт якой параўнаў ЛГБТ з нэабольшавізмам. Раней спартоўка не казала пра сваю арыентацыю.

Пры гэтым яна два гады таму прымала ўдзел у акцыі «Спорт супраць гамафобіі». Сама Зілман заяўляе, што ніколі не хавала сваю прыналежнасьць да ЛГБТ, проста не казала аб гэтым публічна. Камэнтуючы паведамленьне пра свой камінг-аўт яна напісала ў сацсетках: «Не ведала, што я была ў каморы, каб цяпер зь яе выйсьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG