Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арышты і ператрусы 29 ліпеня: затрымалі блогерку Насту Пілюгіну і менскіх анархістаў

Наста Пілюгіна, архіўнае фота
Наста Пілюгіна, архіўнае фота

У Беларусі працягваецца перасьлед за выказваньне грамадзянскай пазыцыі, штодня адбываюцца арышты людзей і ператрусы ў іхных дамах. Свабода сочыць за падзеямі.

На вуліцы забралі блогерку

29 ліпеня раніцай у Менску затрымалі блогерку Насту Пілюгіну, маркеталягіню і мэдыя-мэнэджарку ў кампаніі Eleven, вядоўцу падкасту dzigital. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў яе хлопец Уладзіслаў Піртань.

Гэта здарылася прыкладна аб 11-й гадзіне: Наста выйшла з дому да машыны, якая стаяла ў двары, па ноўтбук і зьнікла. Яе тэлефон быў выключаны, але потым уключыўся.

З дапамогай праграмы «лякатар» на айпадзе Насты Пілюгінай Уладзіслаў пабачыў, што яна недзе на завулку Казлова (на завулку Казлова, 6а знаходзіцца Ўпраўленьне КДБ у Менску). Званкі з тэлефона скідаліся.

Пазьней Уладзіслава паведаміў, што сілавікі прыйшлі зь ператрусам да іх дадому. Позна ўвечары ад сваякоў Уладзіслава Піртаня стала вядома, што яго і Насту Пілюгіну затрымалі.

Адвезьлі на допыт менскіх анархістаў

У Менску сілавікі затрымалі актывістаў анархічнага руху Аляксандра Бялова і Яўгена Рубашку.

Абодва цяпер на допыце ў Сьледчым камітэце на падставе крымінальнай справы паводле арт. 342 КК (групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).

Іх статус праваабаронцам пакуль невядомы.

XS
SM
MD
LG