Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна дапаможа Літве калючым дротам, каб спыніць міграцыю на мяжы зь Беларусьсю


Калючы дрот на мяжы Літвы і Беларусі

Кабінэт міністраў Украіны ўзгадніў аказаньне гуманітарнай дапамогі Літве ў сувязі зь міграцыйным крызісам на мяжы зь Беларусьсю.

«З 1 студзеня па 21 ліпеня на літоўска-беларускай дзяржаўнай мяжы крытычна павялічылася колькасьць нелегальных мігрантаў з тэрыторыі Беларусі на тэрыторыю Літвы. І ў сувязі з гэтым літоўскі бок, адчуваючы недахоп тэхнічных сродкаў для абсталяваньня мяжы, зьвярнуўся да Ўкраіны з просьбай аб гуманітарнай дапамозе ў выглядзе адпаведнага калючага дроту для ўзмацненьня мяжы», — паведаміў міністар замежных спраў Дзьмітро Кулеба на пасяджэньні ўраду.

Рашэньне аб выдзяленьні Літве гуманітарнай дапамогі пасьля дапрацоўкі будзе накіравана ў Офіс прэзыдэнта для падпісаньня Ўладзімірам Зяленскім адпаведнага ўказу.

Дэталі наконт аб’ёмаў калючага дроту для абсталяваньня мяжы Літвы зь Беларусьсю на пасяджэньні ўраду не паведамляліся.

Паводле памежнай службы Літвы, незаконна перасекчы мяжу ў ноч з аўторка на сераду зьбіраўся 171 мігрант. Усе затрыманыя прадставіліся грамадзянамі Іраку альбо мелі дакумэнты гэтай краіны. Ад пачатку году ў Літву зь Беларусі спрабавалі нелегальна трапіць 3027 мігрантаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG