Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ісламісты за апошні тыдзень забілі 13 чалавек у Камэруне

Здымак баевікоў «Бока Харам»
Здымак баевікоў «Бока Харам»

Ісламісцкая арганізацыя «Бока Харам» дзейнічае ў некалькіх афрыканскіх краінах.

На поўначы Камэруну экстрэмісцкая арганізацыя «Бока Харам» учыніла напад. Каля мяжы зь Нігерыяй, дзе апошнім часам колькасьць ісламістаў узрастае, баевікі забілі пяць чалавек — жаўнераў і цывільных, піша «Голас Амэрыкі».

Яшчэ трое жаўнераў і адзін цывільны атрымалі раненьні ў выніку атакі.

Напалі на камандны пост у Зіґе, які месьціцца за пару кілямэтраў ад мяжы зь Нігерыяй і стаў чарговым у сэрыі нападаў на ўрадавыя войскі. Апошнім часам ісламісты актывізаваліся і правялі шэраг апэрацыяў ня толькі ў Камэруне, але і ў Нігерыі, Чадзе і Нігеры. Яны часта выкрадаюць мірных жыхароў, асабліва жанчын і дзяцей.

Апошнімі днямі ў Камэруне пасьля атак «Бока Харам» агулам загінулі 13 чалавек — яшчэ 24 ліпеня 8 камэрунскіх салдатаў ісламісты забілі ў Саґмэ, таксама паблізу нігерыйскай мяжы.

«Бока Харам» імкнецца пашырыць тэрыторыю так званай «Ісламскай дзяржавы ў Заходняй Афрыцы». Арганізацыя пачала дзейнасьць у 2009 годзе на паўночным усходзе Нігерыі. У 2016 падзялілася на дзьве фракцыі — «ISWAP», непасрэдна зьвязаную з «Ісламскай дзяржавай», што паўстала ў арабскіх дзяржавах Азіі, і групоўку доўгатэрміновага лідэра Абубакара Шэкаў, якога ў сярэдзіне чэрвеня забілі ў баі паміж фракцыямі.

За 12 гадоў існаваньня «Бока Харам» забіла звыш 36 000 чалавек — вайскоўцаў і мірных жыхароў. Больш за 3 млн чалавек сталі ўцекачамі.

XS
SM
MD
LG